Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.

Том I
Том II
Том II. Дадатак
Скароты

Імянны паказальнік (.doc, 462 Kб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.  » Том II  » ЛАМАКА (ЛОМАКО) Яўфімій Ігнатавіч 

ЛАМАКА (ЛОМАКО) Яўфімій Ігнатавіч

[1899, в. Дрычын Ігуменскага пав. Мінскай губ., цяпер Пухавіцкі р-н Мінскай вобл. — 9.8.1938, Мінск, турма НКВД]. Беларус. З сялянскай сям’і. У 1920-я г. дыякан Беларускай аўтаномнай праваслаўнай царквы (абнаўленчай). Паводле некаторых звестак, служыў у царкве в. Траскоўшчына Ракаўскага прыхода Мінскага пав., цяпер тэрыторыя Мінскага р-на (вёска не існуе). Быў жанаты, гадаваў двое дзяцей. Арыштаваны 12.4.1933 у в. Варонка тагачаснага Заслаўскага, цяпер Мінскага р-на. Асуджаны калегіяй АДПУ 8.5.1933 «як член контррэвалюцыйнай арганізацыі» да 5 гадоў ППК. Пасля вызвалення вярнуўся на радзіму. 25.5.1938 тройкай НКВД БССР прыгавораны за «шпіянаж на карысць Польшчы» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 16.7.1958 трыбуналам БВА. Асабовая справа Л. № 11070-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Кр.: НАРБ, ІКБР; Синодик за веру и церковь Христову пострадавших в Минской епархии; БНДЦЭД.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".