Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.

Том I
Том II
Том II. Дадатак
Скароты

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.  » Том II. Дадатак  » ФЕРАПОНТ АТРОШЧАНКА 

ФЕРАПОНТ АТРОШЧАНКА

(гл.: т. І, с. 62) Свецкае імя: Пётр Данілавіч. Н. 8.11.1868 на хут. Яблуноўскім Палтаўскай губ. У 1885—1904 паслушнік Чудава манастыра Маскоўскай губ., пастрыжаны ў манашаства. З 1904 ігумен Богаяўленскага манастыра Магілёўскай епархіі. У 1917 пасля закрыцця манастыра служыў у храме каля Оршы Віцебскай губ. З 1930 у ссылцы ў Мезені. 16.7.1931 арыштаваны як «актыўны ўдзельнік контррэвалюцыйнай групы царкоўнікаў». 30.12.1931 вызвалены з-пад аховы ў сувязі са спыненнем крымінальнай справы. Па другой справе рэабілітаваны 27.7.1992.

Кр.: За веру Христову. Духовенство, монашествующие и миряне Русской Православной Церкви, репрессированные в Северном крае (1918—1951). Биографический справочник. Архангельск, 2006.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"