Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967. » Том II. Дадатак » ФЕРАПОНТ АТРОШЧАНКА
(гл.: т. І, с. 62) Свецкае імя: Пётр Данілавіч. Н. 8.11.1868 на хут. Яблуноўскім Палтаўскай губ. У 1885—1904 паслушнік Чудава манастыра Маскоўскай губ., пастрыжаны ў манашаства. З 1904 ігумен Богаяўленскага манастыра Магілёўскай епархіі. У 1917 пасля закрыцця манастыра служыў у храме каля Оршы Віцебскай губ. З 1930 у ссылцы ў Мезені. 16.7.1931 арыштаваны як «актыўны ўдзельнік контррэвалюцыйнай групы царкоўнікаў». 30.12.1931 вызвалены з-пад аховы ў сувязі са спыненнем крымінальнай справы. Па другой справе рэабілітаваны 27.7.1992.
Кр.: За веру Христову. Духовенство, монашествующие и миряне Русской Православной Церкви, репрессированные в Северном крае (1918—1951). Биографический справочник. Архангельск, 2006.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.