Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.

Том I
Том II
Том II. Дадатак
Скароты

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.  » Том II. Дадатак  » ФЕАФАН МАЛЯЎКА (МОЛЯВКО) 

ФЕАФАН МАЛЯЎКА (МОЛЯВКО)

[5.4.1913, мяст. Асвея Дрысенскага пав. Віцебскай губ., цяпер Верхнядзвінскі р-н Віцебскай вобл. — 25.1.2001], архімандрыт. Беларус. З сялянскай сям’і. З 1934 служыў псаломшчыкам у Казанскай царкве в. Печнікава Каменскага р-на Цвярской вобл. 5.5.1937 прыняў манашаскі пострыг з імем Феафан. Арыштаваны ў 1937. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД за «антысавецкую агітацыю і прапаганду» да 10 гадоў ППК. Этапаваны ў Яраслаўскую вобл. Вызвалены датэрмінова ў 1944. Выехаў у Ташкент, дзе працаваў у ваенным шпіталі. Неўзабаве прызваны ў армію. Служыў у пяхоце, быў паранены. У маі 1945 вярнуўся ў Цвярскую епархію. З 1951 паслушнік Пскоўска-Пячорскага манастыра. 7.10.1951 рукапаложаны ў іераманаха. З 30.4.1955 благачынны акругі. Узнагароджаны нагрудным крыжам (1957), паліцай (1963), нагрудным крыжам з упрыгожаннямі (1973), ордэнам Св. Уладзіміра (1976), узведзены ў сан архімандрыта. У 1988 узнагароджаны другім нагрудным крыжам з упрыгожаннямі. Пахаваны ў Богамзданых пячорах Пскоўскага манастыра.

Кр.: Псковский синодик пострадавших за веру Христову в  годину гонений священноцерковнослужителей, монашествующих и мирян Псковской епархии ХХ столетия. Москва — Псков, 2005.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"