Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967. » Том II. Дадатак » ФЕАФАН МАЛЯЎКА (МОЛЯВКО)
[5.4.1913, мяст. Асвея Дрысенскага пав. Віцебскай губ., цяпер Верхнядзвінскі р-н Віцебскай вобл. — 25.1.2001], архімандрыт. Беларус. З сялянскай сям’і. З 1934 служыў псаломшчыкам у Казанскай царкве в. Печнікава Каменскага р-на Цвярской вобл. 5.5.1937 прыняў манашаскі пострыг з імем Феафан. Арыштаваны ў 1937. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД за «антысавецкую агітацыю і прапаганду» да 10 гадоў ППК. Этапаваны ў Яраслаўскую вобл. Вызвалены датэрмінова ў 1944. Выехаў у Ташкент, дзе працаваў у ваенным шпіталі. Неўзабаве прызваны ў армію. Служыў у пяхоце, быў паранены. У маі 1945 вярнуўся ў Цвярскую епархію. З 1951 паслушнік Пскоўска-Пячорскага манастыра. 7.10.1951 рукапаложаны ў іераманаха. З 30.4.1955 благачынны акругі. Узнагароджаны нагрудным крыжам (1957), паліцай (1963), нагрудным крыжам з упрыгожаннямі (1973), ордэнам Св. Уладзіміра (1976), узведзены ў сан архімандрыта. У 1988 узнагароджаны другім нагрудным крыжам з упрыгожаннямі. Пахаваны ў Богамзданых пячорах Пскоўскага манастыра.
Кр.: Псковский синодик пострадавших за веру Христову в годину гонений священноцерковнослужителей, монашествующих и мирян Псковской епархии ХХ столетия. Москва — Псков, 2005.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.