Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967. » Том II. Дадатак » СУШЧЫНСКАЯ (СУЩИНСКАЯ) Вера Іванаўна
[1874, Мінская губ. (?) — ?]. Беларуска. З сям’і святара. Скончыла Мінскую жаночую гімназію. Працавала настаўніцай, была актыўнай прыхаджанкай аднаго з храмаў Мінскай епархіі. Арыштавана ў 1930. Асуджана калегіяй АДПУ да высылкі ў Паўночны край. Маёмасць канфіскавана. У цягніку на шляху да месца высылкі выказвала незадавальненне савецкай уладай. 7.2.1931 прыгаворана да 3 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана 24.10.1989.
Кр.: За веру Христову. Духовенство, монашествующие и миряне Русской Православной Церкви, репрессированные в Северном крае (1918—1951). Биографический справочник. Архангельск, 2006.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.