Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.

Том I
Том II
Том II. Дадатак
Скароты

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.  » Том II. Дадатак  » СУШЧЫНСКАЯ (СУЩИНСКАЯ) Вера Іванаўна 

СУШЧЫНСКАЯ (СУЩИНСКАЯ) Вера Іванаўна

[1874, Мінская губ. (?) — ?]. Беларуска. З сям’і святара. Скончыла Мінскую жаночую гімназію. Працавала настаўніцай, была актыўнай прыхаджанкай аднаго з храмаў Мінскай епархіі. Арыштавана ў 1930. Асуджана калегіяй АДПУ да высылкі ў Паўночны край. Маёмасць канфіскавана. У цягніку на шляху да месца высылкі выказвала незадавальненне савецкай уладай. 7.2.1931 прыгаворана да 3 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана 24.10.1989.

Кр.: За веру Христову. Духовенство, монашествующие и миряне Русской Православной Церкви, репрессированные в Северном крае (1918—1951). Биографический справочник. Архангельск, 2006.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".