Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967. » Том II. Дадатак » РАМАНЧУК (РОМАНЧУК) Арцемій Андрэевіч
[24.3.1873, в. Раманава Брэсцкага пав. Гродзенскай губ., цяпер Брэсцкі р-н — 17.1.1938, турма НКВД]. Беларус. З сялянскай сям’і. Да арышту актыўны прыхаджанін аднаго з храмаў Варонежскай епархіі. Арыштаваны ў 1932. Абвінавачваўся ў «правядзенні контррэвалюцыйнай агітацыі». Асуджаны да 3 гадоў пазбаўлення правоў. Этапаваны ў Паўночны край (Архангельск). Працаваў на будаўніцтве фельчарскай школы. 11.12.1937 узяты пад варту і 9.1.1938 прыгавораны за «правядзенне тайных богаслужэнняў» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 11.7.1989.
Кр.: За веру Христову. Духовенство, монашествующие и миряне Русской Православной Церкви, репрессированные в Северном крае (1918—1951). Биографический справочник. Архангельск, 2006.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.