Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.

Том I
Том II
Том II. Дадатак
Скароты

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.  » Том II. Дадатак  » РАМАНЧУК (РОМАНЧУК) Арцемій Андрэевіч 

РАМАНЧУК (РОМАНЧУК) Арцемій Андрэевіч

[24.3.1873, в. Раманава Брэсцкага пав. Гродзенскай губ., цяпер Брэсцкі р-н — 17.1.1938, турма НКВД]. Беларус. З сялянскай сям’і. Да арышту актыўны прыхаджанін аднаго з храмаў Варонежскай епархіі. Арыштаваны ў 1932. Абвінавачваўся ў «правядзенні контррэвалюцыйнай агітацыі». Асуджаны да 3 гадоў пазбаўлення правоў. Этапаваны ў Паўночны край (Архангельск). Працаваў на будаўніцтве фельчарскай школы. 11.12.1937 узяты пад варту і 9.1.1938 прыгавораны за «правядзенне тайных богаслужэнняў» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 11.7.1989.

Кр.: За веру Христову. Духовенство, монашествующие и миряне Русской Православной Церкви, репрессированные в Северном крае (1918—1951). Биографический справочник. Архангельск, 2006.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".