Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967. » Том II. Дадатак » ЗЕЛЯНКОЎ (ЗЕЛЕНКОВ) Логвін Лявонавіч
[1886, в. Жгунская Буда Гомельскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Добрушскі р-н Гомельскай вобл. — 31.12.1937, ГУЛАГ]. З сялянскай сям’і. Актыўны прыхаджанін аднаго з храмаў Гомельскага пав. Арыштаваны 23.12.1932. Асуджаны калегіяй АДПУ 2.1.1933 за «антысавецкую агітацыю і прапаганду» да 5 гадоў ППК. Этапаваны ў Варкуцінскі канцлагер АДПУ Архангельскай вобл. і Комі АССР. Прымаў удзел у тайных богаслужэннях, арганізаваных свяшчэннікам Аляксандрам Макаравічам Пратасавым*. Узяты пад варту і 29.9.1937 тройкай НКВД Паўночнага краю прыгавораны да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 22.11.1989.
Кр.: За веру Христову. Духовенство, монашествующие и миряне Русской Православной Церкви, репрессированные в Северном крае (1918—1951). Биографический справочник. Архангельск, 2006.
[From the book: vol. II, pp. 493–494]
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.