Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.

Том I
Том II
Том II. Дадатак
Скароты

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.  » Том II. Дадатак  » ЗЕЛЯНКОЎ (ЗЕЛЕНКОВ) Логвін Лявонавіч 

ЗЕЛЯНКОЎ (ЗЕЛЕНКОВ) Логвін Лявонавіч

[1886, в. Жгунская Буда Гомельскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Добрушскі р-н Гомельскай вобл. — 31.12.1937, ГУЛАГ]. З сялянскай сям’і. Актыўны прыхаджанін аднаго з храмаў Гомельскага пав. Арыштаваны 23.12.1932. Асуджаны калегіяй АДПУ 2.1.1933 за «антысавецкую агітацыю і прапаганду» да 5 гадоў ППК. Этапаваны ў Варкуцінскі канцлагер АДПУ Архангельскай вобл. і Комі АССР. Прымаў удзел у тайных богаслужэннях, арганізаваных свяшчэннікам Аляксандрам Макаравічам Пратасавым*. Узяты пад варту і 29.9.1937 тройкай НКВД Паўночнага краю прыгавораны да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 22.11.1989.

Кр.: За веру Христову. Духовенство, монашествующие и миряне Русской Православной Церкви, репрессированные в Северном крае (1918—1951). Биографический справочник. Архангельск, 2006.


* Н. ў 1881 у Самарскай губ. 19.12.1929 асуджаны за «антысавецкую агітацыю» да 10 гадоў ППК. Этапаваны ва Ухта-Пячорскі канцлагер АДПУ Комі АССР. 5.3.1936 узяты пад варту. 29.9.1937 прыгавораны за «тайныя богаслужэнні» да ВМП і 9.5.1938 расстраляны. Рэабілітаваны 22.11.1989.

 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".