Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Repressed Orthodox clergymen and priests of Belarus, 1917-1967. Vol. I

Index » Reference books  » Repressed Orthodox clergymen and priests of Belarus, 1917-1967. Vol. I  » Том I  » КУЛЬЧЫЦКІ (КУЛЬЧИЦКИЙ) Іаан 

КУЛЬЧЫЦКІ (КУЛЬЧИЦКИЙ) Іаан

[1867, в. Камень Барысаўскага пав. Мінскай губ. — ?], протаіерэй. Беларус. Сын Мікалая Кульчыцкага* . Скончыў Мінскую духоўную семінарыю, рукапаложаны ў іерэя (1892). Служыў у Параскева-Пятніцкай царкве в. Качановічы Пінскага пав. Мінскай губ., цяпер Пінскі р-н Брэсцкай вобл. У 1920-я г. настаяцель Раства-Багародзіцкага храма в. Прусы Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер Салігорскі р-н Мінскай вобл. Меў двое дзяцей. Арыштаваны 1.2.1930. Асуджаны 30.3.1930 з актыўнымі прыхаджанамі асобай нарадай пры АДПУ за «антысавецкую дзейнасць» дa 3 гадоў высылкі. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 26.12.1989 пракуратурай Мінскай вобл. Групавая справа К. і інш. № 28841-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Кр.: Памятная книжка Минской губернии; Статистические сведения о церквах и причтах Минской епархии; Памятная книжка Минской епархии; Личный состав епархиального управления; НГАБ, ф. 2786, в. 1, с. 67.


* На службе з 1865. У 1860—80-я г. псаломшчык Спаса-Пра­абражэнскай царквы в. Камень.

 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"