Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967. » Том I » КУЛЬЧЫЦКІ (КУЛЬЧИЦКИЙ) Іаан
[1867, в. Камень Барысаўскага пав. Мінскай губ. — ?], протаіерэй. Беларус. Сын Мікалая Кульчыцкага* . Скончыў Мінскую духоўную семінарыю, рукапаложаны ў іерэя (1892). Служыў у Параскева-Пятніцкай царкве в. Качановічы Пінскага пав. Мінскай губ., цяпер Пінскі р-н Брэсцкай вобл. У 1920-я г. настаяцель Раства-Багародзіцкага храма в. Прусы Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер Салігорскі р-н Мінскай вобл. Меў двое дзяцей. Арыштаваны 1.2.1930. Асуджаны 30.3.1930 з актыўнымі прыхаджанамі асобай нарадай пры АДПУ за «антысавецкую дзейнасць» дa 3 гадоў высылкі. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 26.12.1989 пракуратурай Мінскай вобл. Групавая справа К. і інш. № 28841-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Кр.: Памятная книжка Минской губернии; Статистические сведения о церквах и причтах Минской епархии; Памятная книжка Минской епархии; Личный состав епархиального управления; НГАБ, ф. 2786, в. 1, с. 67.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.