Index » Reference books » Repressed Orthodox clergymen and priests of Belarus, 1917-1967. Vol. I » Том I » КУДРАЎЦАЎ (КУДРЯВЦЕВ) Мікалай Уладзіміравіч
[1892, Лепель Віцебскай губ. — 4.11.1937, Віцебск, турма НКВД]. Рускі. З сям’і свяшчэннаслужыцеля. Скончыў Віцебскую духоўную семінарыю (1913), рукапаложаны ў іерэя. Служыў у адным з храмаў Віцебскай губ. (?). Быў жанаты, гадаваў дзіця. У 1930-я г. бухгалтар Віцебскага сельскагаспадарчага тэхнікума. Арыштаваны 18.9.1937 у Віцебску па адрасе: вул. Ветэрынарная, д. 25. Асуджаны 22.10.1937 тройкай НКВД як «член ПАВ» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 8.4.1958 трыбуналам БВА. Асабовая справа К. з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
Кр.: БНДЦЭД.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.