Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.  » Том I  » КУДРАЎЦАЎ (КУДРЯВЦЕВ) Мікалай Уладзіміравіч 

КУДРАЎЦАЎ (КУДРЯВЦЕВ) Мікалай Уладзіміравіч

[1892, Лепель Віцебскай губ. — 4.11.1937, Віцебск, турма НКВД]. Рускі. З сям’і свяшчэннаслужыцеля. Скончыў Віцебскую духоўную семінарыю (1913), рукапаложаны ў іерэя. Служыў у адным з  храмаў Віцебскай губ. (?). Быў жанаты, гадаваў дзіця. У 1930-я г. бухгалтар Віцебскага сельскагаспадарчага тэхнікума. Арыштаваны 18.9.1937 у Віцебску па адрасе: вул. Ветэрынарная, д. 25. Асуджаны 22.10.1937 тройкай НКВД як «член ПАВ» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 8.4.1958 трыбуналам БВА. Асабовая справа К. з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.

Кр.: БНДЦЭД.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".