Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Repressed Orthodox clergymen and priests of Belarus, 1917-1967. Vol. I

Index » Reference books  » Repressed Orthodox clergymen and priests of Belarus, 1917-1967. Vol. I  » Том I  » КРЭЙДЗІЧ (КРЕЙДИЧ) Мікалай Мікалаевіч 

КРЭЙДЗІЧ (КРЕЙДИЧ) Мікалай Мікалаевіч

[1908, Мельнік, цяпер Беластоцкае ваяв., Польшча — ?]. Беларус. З сям’і свяшчэннаслужыцеля. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Да арышту настаяцель Свята-Троіцкай царквы в. Казішча былога Кобрынскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Кобрынскі р-н Брэсцкай вобл. Быў жанаты, гадаваў двое дзяцей. Арыштаваны 4.10.1940. Асуджаны 1.4.1941 паводле пастановы калегіі НКВД як «член контррэвалюцыйнай арганізацыі» дa 8 гадоў ППК. Этапаваны ў Варкуцінскі канцлагер НКВД Архангельскай вобл. і Комі АССР. Вызвалены ў ліп. 1947. Асобай нарадай пры МДБ СССР 1.3.1950 адпраўлены на пасяленне, верагодна, у  Краснаярскі край. Канчаткова вызвалены ў верас. 1954. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 17.5.1989 пракуратурай Брэсцкай вобл. Асабовая справа К. № 8302-с з фотаздымкам захоўваецца ў  архіве КДБ Брэсцкай вобл.

Кр.: БНДЦЭД.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"