Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.  » Том I  » КРЭЙДЗІЧ (КРЕЙДИЧ) Мікалай Мікалаевіч 

КРЭЙДЗІЧ (КРЕЙДИЧ) Мікалай Мікалаевіч

[1908, Мельнік, цяпер Беластоцкае ваяв., Польшча — ?]. Беларус. З сям’і свяшчэннаслужыцеля. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Да арышту настаяцель Свята-Троіцкай царквы в. Казішча былога Кобрынскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Кобрынскі р-н Брэсцкай вобл. Быў жанаты, гадаваў двое дзяцей. Арыштаваны 4.10.1940. Асуджаны 1.4.1941 паводле пастановы калегіі НКВД як «член контррэвалюцыйнай арганізацыі» дa 8 гадоў ППК. Этапаваны ў Варкуцінскі канцлагер НКВД Архангельскай вобл. і Комі АССР. Вызвалены ў ліп. 1947. Асобай нарадай пры МДБ СССР 1.3.1950 адпраўлены на пасяленне, верагодна, у  Краснаярскі край. Канчаткова вызвалены ў верас. 1954. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 17.5.1989 пракуратурай Брэсцкай вобл. Асабовая справа К. № 8302-с з фотаздымкам захоўваецца ў  архіве КДБ Брэсцкай вобл.

Кр.: БНДЦЭД.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".