Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Repressed Orthodox clergymen and priests of Belarus, 1917-1967. Vol. I

Index » Reference books  » Repressed Orthodox clergymen and priests of Belarus, 1917-1967. Vol. I  » Том I  » КРЫКУНОЎ (КРИКУНОВ) Аляксандр Іванавіч 

КРЫКУНОЎ (КРИКУНОВ) Аляксандр Іванавіч

[1899, Мінск (паводле інш. звестак 1895, в. Водзіна Мінскай губ.). — ?]. Беларус. З сялянскай сям’і. Да арышту дыякан Петра-Паўлаўскага кафедральнага сабора ў Мінску. Быў жанаты, гадаваў дзіця. Арыштаваны 27.3.1927. Асуджаны 17.6.1927 са свяшчэннаслужыцелямі Мінскай епархіі Міхаілам Лукашэвічам, Антоніем Царанковым і інш. асобай нарадай пры АДПУ за «антысавецкую агітацыю» дa 3 гадоў ППК. Этапаваны ў Салавецкі канцлагер АДПУ Карэльскай АССР (Кем). Пасля вызвалення (16.8.1930) жыў у Маскве, працаваў на чыгунцы. Зноў арыштаваны 28.1.1937. Тройкай НКВД прыгавораны 16.8.1937 да 8 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Па першай справе (№ 28843-с; захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі) рэабілітаваны 28.12.1989 пракуратурай Мінскай вобл., па другой 19.12.1958 Вярхоўным судом СССР.

Кр.: Белая книга.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"