Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Repressed Orthodox clergymen and priests of Belarus, 1917-1967. Vol. I

Index » Reference books  » Repressed Orthodox clergymen and priests of Belarus, 1917-1967. Vol. I  » Том I  » КОТАЎ (КОТОВ) Дзмітрый Фёдаравіч 

КОТАЎ (КОТОВ) Дзмітрый Фёдаравіч

[1887, Адэса — ?], педагог. З сям’і службоўца. Скончыў Санкт-Пецярбургскі гісторыка-археалагічны інстытут, Санкт-Пецярбургскую духоўную акадэмію. Магістр багаслоўя. У 1913—19 памочнік (нам.) інспектара Санкт-Пецярбургскай духоўнай семінарыі, выкладчык Іркуцкай духоўнай семінарыі. У 1920—30-я г. на педагагічнай рабоце ў вышэйшых і сярэдніх навучальных установах. З 1942 дырэктар СШ у Адэсе. У 1944 асуджаны органамі НКВД да 5 (?) гадоў пазбаўлення волі за «супрацоўніцтва з нямецкімі акупацыйнымі ўладамі». З 1950 выкладчык Саратаўскай духоўнай семінарыі. Са жн. 1951 нам. інспектара Мінскай духоўнай семінарыі, выкладчык царкоўна-славянскай мовы, рускай грамадзянскай гісторыі, інш. дысцыплін.

Літ.: Черепица В.Н. Очерки истории Православной Церкви на Гродненщине (с древнейших времен до наших дней). Ч. 1. С. 162. Гродно, 2000.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"