Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.  » Том I  » КОТАЎ (КОТОВ) Дзмітрый Фёдаравіч 

КОТАЎ (КОТОВ) Дзмітрый Фёдаравіч

[1887, Адэса — ?], педагог. З сям’і службоўца. Скончыў Санкт-Пецярбургскі гісторыка-археалагічны інстытут, Санкт-Пецярбургскую духоўную акадэмію. Магістр багаслоўя. У 1913—19 памочнік (нам.) інспектара Санкт-Пецярбургскай духоўнай семінарыі, выкладчык Іркуцкай духоўнай семінарыі. У 1920—30-я г. на педагагічнай рабоце ў вышэйшых і сярэдніх навучальных установах. З 1942 дырэктар СШ у Адэсе. У 1944 асуджаны органамі НКВД да 5 (?) гадоў пазбаўлення волі за «супрацоўніцтва з нямецкімі акупацыйнымі ўладамі». З 1950 выкладчык Саратаўскай духоўнай семінарыі. Са жн. 1951 нам. інспектара Мінскай духоўнай семінарыі, выкладчык царкоўна-славянскай мовы, рускай грамадзянскай гісторыі, інш. дысцыплін.

Літ.: Черепица В.Н. Очерки истории Православной Церкви на Гродненщине (с древнейших времен до наших дней). Ч. 1. С. 162. Гродно, 2000.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".