Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Repressed Orthodox clergymen and priests of Belarus, 1917-1967. Vol. I

Index » Reference books  » Repressed Orthodox clergymen and priests of Belarus, 1917-1967. Vol. I  » Том I  » КВЯТКОЎСКІ (КВЯТКОВСКИЙ) Васілій Іосіфавіч 

КВЯТКОЎСКІ (КВЯТКОВСКИЙ) Васілій Іосіфавіч

[1866, Дзвінск Віцебскай губ., цяпер Даўгаўпілс, Латвія — ?]. Беларус. З сям’і свяшчэннаслужыцеля. Скончыў духоўную семінарыю, рукапаложаны ў іерэя. У 1920-я г. настаяцель Мікалаеўскага храма в. Дабрыгоры Лепельскага пав. Віцебскай губ., цяпер Бешанковіцкі р-н Віцебскай вобл. Арыштаваны 5.8.1928. Праходзіў па адной справе з актыўнымі прыхаджанамі братамі Аляксандрам Курмілевічам (1895) і Кузьмой Курмілевічам (1888). Асуджаны 18.10.1929 асобай нарадай пры АДПУ за «антысавецкую агітацыю» дa 3 гадоў высылкі. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 24.12.1992 пракуратурай Віцебскай вобл. Групавая справа К. і інш. № 22912-п з фотаздымкамі захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.

Кр.: НАРБ, ІКБР.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"