Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.  » Том I  » КВЯТКОЎСКІ (КВЯТКОВСКИЙ) Васілій Іосіфавіч 

КВЯТКОЎСКІ (КВЯТКОВСКИЙ) Васілій Іосіфавіч

[1866, Дзвінск Віцебскай губ., цяпер Даўгаўпілс, Латвія — ?]. Беларус. З сям’і свяшчэннаслужыцеля. Скончыў духоўную семінарыю, рукапаложаны ў іерэя. У 1920-я г. настаяцель Мікалаеўскага храма в. Дабрыгоры Лепельскага пав. Віцебскай губ., цяпер Бешанковіцкі р-н Віцебскай вобл. Арыштаваны 5.8.1928. Праходзіў па адной справе з актыўнымі прыхаджанамі братамі Аляксандрам Курмілевічам (1895) і Кузьмой Курмілевічам (1888). Асуджаны 18.10.1929 асобай нарадай пры АДПУ за «антысавецкую агітацыю» дa 3 гадоў высылкі. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 24.12.1992 пракуратурай Віцебскай вобл. Групавая справа К. і інш. № 22912-п з фотаздымкамі захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.

Кр.: НАРБ, ІКБР.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".