Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Repressed Orthodox clergymen and priests of Belarus, 1917-1967. Vol. I

Index » Reference books  » Repressed Orthodox clergymen and priests of Belarus, 1917-1967. Vol. I  » Том I  » КАШАВІЦКІ (КОШЕВИЦКИЙ) Аляксандр Іванавіч 

КАШАВІЦКІ (КОШЕВИЦКИЙ) Аляксандр Іванавіч

[1864, мяст. Чавусы Магілёўскай губ., цяпер райцэнтр Магілёўскай вобл. — 1937 (?), Магілёў, турма НКВД]. Беларус. З сям’і свяшчэннаслужыцеля. З 1906—07 настаяцель Георгіеўскага храма в. Хамінск Гомельскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Гомельскі р-н. Арыштаваны ў 1937 у Чавусах. Асуджаны 28.9.1937 тройкай НКВД за «контррэвалюцыйную дзейнасць» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны 9.4.1966 пастановай Магілёўскага абл. суда. Групавая справа К. і інш. № 9171 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.

Кр.: Памятная книжка Могилевской губернии; БНДЦЭД.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"