Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.  » Том I  » КАШАВІЦКІ (КОШЕВИЦКИЙ) Аляксандр Іванавіч 

КАШАВІЦКІ (КОШЕВИЦКИЙ) Аляксандр Іванавіч

[1864, мяст. Чавусы Магілёўскай губ., цяпер райцэнтр Магілёўскай вобл. — 1937 (?), Магілёў, турма НКВД]. Беларус. З сям’і свяшчэннаслужыцеля. З 1906—07 настаяцель Георгіеўскага храма в. Хамінск Гомельскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Гомельскі р-н. Арыштаваны ў 1937 у Чавусах. Асуджаны 28.9.1937 тройкай НКВД за «контррэвалюцыйную дзейнасць» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны 9.4.1966 пастановай Магілёўскага абл. суда. Групавая справа К. і інш. № 9171 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.

Кр.: Памятная книжка Могилевской губернии; БНДЦЭД.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".