Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Repressed Orthodox clergymen and priests of Belarus, 1917-1967. Vol. I

Index » Reference books  » Repressed Orthodox clergymen and priests of Belarus, 1917-1967. Vol. I  » Том I  » КАТРЭНКА (КАТРЕНКО) Паладзій Антонавіч 

КАТРЭНКА (КАТРЕНКО) Паладзій Антонавіч

[1873, в. Краснакуцк, цяпер райцэнтр Харкаўскай вобл., Украіна — ?]. Украінец. З сялянскай сям’і. У 1920-я г. настаяцель храма в. Машанакі Магілёўскага пав., цяпер Магілёўскі р-н. Арыштаваны 10.5.1932. Асуджаны 3.9.1932 з шэрагам інш. святароў Магілёўскай епархіі калегіяй АДПУ за «ўдзел у антысавецкай арганізацыі» і за «контррэвалюцыйную агітацыю» да 3 гадоў высылкі ў Казахстан. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 16.1.1989 пастановай пракурора Магілёўскай вобл. і 31.10.1989 указам прэзідыума Вярхоўнага суда СССР. Групавая справа К. і інш. № 10669 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.

Кр.: НАРБ, ІКБР.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"