Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.  » Том I  » КАТРЭНКА (КАТРЕНКО) Паладзій Антонавіч 

КАТРЭНКА (КАТРЕНКО) Паладзій Антонавіч

[1873, в. Краснакуцк, цяпер райцэнтр Харкаўскай вобл., Украіна — ?]. Украінец. З сялянскай сям’і. У 1920-я г. настаяцель храма в. Машанакі Магілёўскага пав., цяпер Магілёўскі р-н. Арыштаваны 10.5.1932. Асуджаны 3.9.1932 з шэрагам інш. святароў Магілёўскай епархіі калегіяй АДПУ за «ўдзел у антысавецкай арганізацыі» і за «контррэвалюцыйную агітацыю» да 3 гадоў высылкі ў Казахстан. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 16.1.1989 пастановай пракурора Магілёўскай вобл. і 31.10.1989 указам прэзідыума Вярхоўнага суда СССР. Групавая справа К. і інш. № 10669 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.

Кр.: НАРБ, ІКБР.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".