Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Repressed Orthodox clergymen and priests of Belarus, 1917-1967. Vol. I

Index » Reference books  » Repressed Orthodox clergymen and priests of Belarus, 1917-1967. Vol. I  » Том I  » КАСТРЫЦКІ (КОСТРИЦКИЙ) Пётр Іларыёнавіч 

КАСТРЫЦКІ (КОСТРИЦКИЙ) Пётр Іларыёнавіч

[1886, Магілёў (паводле інш. звестак мяст. Горкі Магілёўскай губ.) — 1938 (?), Магілёў, турма НКВД], святар, службовец. Беларус. З сям’і свяшчэннаслужыцеля. У 1910-я г. член губернскага камітэта апякунства аб народнай цвярозасці, саветнік Магілёўскай казённай палаты. У 1920-я г. рукапаложаны ў іерэя (?). У  1930-я г. рахункавод Магілёўскай арцелі інвалідаў. Арыштаваны 28.2.1938. Асуджаны 21.9.1938 тройкай НКВД за «ўдзел у шпіёнска-паўстанцкай арганізацыі» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 24.12.1957 пастановай трыбунала БВА. Групавая справа К. і інш. № 5070 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.

Кр.: Памятная книжка Могилевской губернии; НАРБ, ІКБР.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"