Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.  » Том I  » КАСТРЫЦКІ (КОСТРИЦКИЙ) Пётр Іларыёнавіч 

КАСТРЫЦКІ (КОСТРИЦКИЙ) Пётр Іларыёнавіч

[1886, Магілёў (паводле інш. звестак мяст. Горкі Магілёўскай губ.) — 1938 (?), Магілёў, турма НКВД], святар, службовец. Беларус. З сям’і свяшчэннаслужыцеля. У 1910-я г. член губернскага камітэта апякунства аб народнай цвярозасці, саветнік Магілёўскай казённай палаты. У 1920-я г. рукапаложаны ў іерэя (?). У  1930-я г. рахункавод Магілёўскай арцелі інвалідаў. Арыштаваны 28.2.1938. Асуджаны 21.9.1938 тройкай НКВД за «ўдзел у шпіёнска-паўстанцкай арганізацыі» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 24.12.1957 пастановай трыбунала БВА. Групавая справа К. і інш. № 5070 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.

Кр.: Памятная книжка Могилевской губернии; НАРБ, ІКБР.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".