Index » Reference books » Repressed Orthodox clergymen and priests of Belarus, 1917-1967. Vol. I » Том I » КАСАБУКА (КОСОБУКО) Аляксандр Іванавіч
[1893, Магілёўская губ. — 1931 (?), Віцебск, турма НКВД]. Беларус. З сялянскай сям’і. Скончыў Магілёўскую духоўную семінарыю (1913), рукапаложаны ў іерэя. Служыў у Раства-Багародзіцкім храме в. Галавенчыцы Чавускага пав. Магілёўскай губ., цяпер Чавускі р-н. Быў жанаты, меў двое дзяцей. Арыштаваны 14.4.1931 у мяст. Копысь Аршанскага р-на Віцебскай вобл. Асуджаны 17.5.1931 са святаром Дзімітрыем Лузгіным і актыўнымі прыхаджанамі асобай нарадай пры АДПУ за «антысавецкую агітацыю» дa ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 27.11.1989 пракуратурай Віцебскай вобл. Групавая справа К. і інш. № 17110-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
Кр.: НАРБ, ІКБР.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.