Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.  » Том I  » КАСАБУКА (КОСОБУКО) Аляксандр Іванавіч 

КАСАБУКА (КОСОБУКО) Аляксандр Іванавіч

[1893, Магілёўская губ. — 1931 (?), Віцебск, турма НКВД]. Беларус. З сялянскай сям’і. Скончыў Магілёўскую духоўную семінарыю (1913), рукапаложаны ў іерэя. Служыў у Раства-Багародзіцкім храме в. Галавенчыцы Чавускага пав. Магілёўскай губ., цяпер Чавускі р-н. Быў жанаты, меў двое дзяцей. Арыштаваны 14.4.1931 у мяст. Копысь Аршанскага р-на Віцебскай вобл. Асуджаны 17.5.1931 са святаром Дзімітрыем Лузгіным і актыўнымі прыхаджанамі асобай нарадай пры АДПУ за «антысавецкую агітацыю» дa ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 27.11.1989 пракуратурай Віцебскай вобл. Групавая справа К. і інш. № 17110-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.

Кр.: НАРБ, ІКБР.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".