Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Repressed Orthodox clergymen and priests of Belarus, 1917-1967. Vol. I

Index » Reference books  » Repressed Orthodox clergymen and priests of Belarus, 1917-1967. Vol. I  » Том I  » КАПАЧЭНЯ (КОПОЧЕНЯ) Васілій Паўлавіч 

КАПАЧЭНЯ (КОПОЧЕНЯ) Васілій Паўлавіч

[1891, в. Языль Бабруйскага пав. Мінскай губ., цяпер Старадарожскі р-н Мінскай вобл. — 1933, турма АДПУ]. Беларус. З сялянскай сям’і. Да арышту псаломшчык Спаса-Праабражэнскай царквы ў роднай вёсцы. Быў жанаты, гадаваў пяцёра дзяцей. Арыштаваны 27.12.1932. Асуджаны 12.2.1933 са святаром Уладзімірам Хрышчановічам, старастам і актыўнымі прыхаджанамі паводле пастановы калегіі АДПУ БССР да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Сям’ю К. выслалі за межы Беларусі. Рэабілітаваны 29.3.1989 пракуратурай Мінскай вобл. Групавая справа К. і інш. № 22818-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Літ.: Жития священномучеников Минской епархии. С. 58, 61; БНДЦЭД.

 

 


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"