Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967. » Том I » КАПАЧЭНЯ (КОПОЧЕНЯ) Васілій Паўлавіч
[1891, в. Языль Бабруйскага пав. Мінскай губ., цяпер Старадарожскі р-н Мінскай вобл. — 1933, турма АДПУ]. Беларус. З сялянскай сям’і. Да арышту псаломшчык Спаса-Праабражэнскай царквы ў роднай вёсцы. Быў жанаты, гадаваў пяцёра дзяцей. Арыштаваны 27.12.1932. Асуджаны 12.2.1933 са святаром Уладзімірам Хрышчановічам, старастам і актыўнымі прыхаджанамі паводле пастановы калегіі АДПУ БССР да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Сям’ю К. выслалі за межы Беларусі. Рэабілітаваны 29.3.1989 пракуратурай Мінскай вобл. Групавая справа К. і інш. № 22818-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Літ.: Жития священномучеников Минской епархии. С. 58, 61; БНДЦЭД.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.