Index » Reference books » Repressed Orthodox clergymen and priests of Belarus, 1917-1967. Vol. I » Том I » КАЗЛОЎСКІ (КОЗЛОВСКИЙ) Павел Васілевіч
[1873, мяст. Галаўчын Магілёўскага пав., цяпер Бялыніцкі р-н Магілёўскай вобл. — ?]. Беларус. З духоўнага саслоўя. Да арышту настаяцель Пакроўскай царквы ў г. Сянно Магілёўскай губ., цяпер райцэнтр Віцебскай вобл. Арыштаваны 7.4.1935 у Сянно па адрасе: вул. К.Маркса, д. 46. Асуджаны 31.8.1935 паводле пастановы калегіі НКВД за «антысавецкую агітацыю» дa 5 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 16.7.1991 судовай калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага суда БССР. Асабовая справа К. захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
Кр.: НАРБ, ІКБР.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.