Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.  » Том I  » КАЗЛОЎСКІ (КОЗЛОВСКИЙ) Павел Васілевіч 

КАЗЛОЎСКІ (КОЗЛОВСКИЙ) Павел Васілевіч

[1873, мяст. Галаўчын Магілёўскага пав., цяпер Бялыніцкі р-н Магілёўскай вобл. — ?]. Беларус. З духоўнага саслоўя. Да арышту настаяцель Пакроўскай царквы ў г. Сянно Магілёўскай губ., цяпер райцэнтр Віцебскай вобл. Арыштаваны 7.4.1935 у Сянно па адрасе: вул. К.Маркса, д. 46. Асуджаны 31.8.1935 паводле пастановы калегіі НКВД за «антысавецкую агітацыю» дa 5 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 16.7.1991 судовай калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага суда БССР. Асабовая справа К. захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.

Кр.: НАРБ, ІКБР.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".