Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Repressed Orthodox clergymen and priests of Belarus, 1917-1967. Vol. I

Index » Reference books  » Repressed Orthodox clergymen and priests of Belarus, 1917-1967. Vol. I  » Том I  » КАБЫШКА (КОБЫШКО) Пракопій Карпавіч 

КАБЫШКА (КОБЫШКО) Пракопій Карпавіч

[1879, в. Ржаўка Лепельскага пав. Віцебскай вобл., цяпер Бешанковіцкі р-н Віцебскай вобл. — ?], свяшчэнна- або царкоўнаслужыцель. Беларус. З сялянскай сям’і. Скончыў Віцебскую духоўную семінарыю (?). Служыў у адным з храмаў Полацка-Віцебскай епархіі. Быў жанаты, гадаваў чацвёра дзяцей. Арыштаваны 19.12.1929 у роднай вёсцы. Асуджаны 16.6.1930 з шэрагам святароў асобай нарадай пры АДПУ за «антысавецкую агітацыю» дa 3 гадоў высылкі. 11.3.1933 тройкай АДПУ Заходне-Сібірскага краю прыгавораны да 3 гадоў пазбаўлення права жыць у 12 населеных пунктах. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 27.11.1989 пракуратурай Віцебскай вобл. Асабовая справа К. № 21054-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.

Кр.: БНДЦЭД.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"