Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Repressed Orthodox clergymen and priests of Belarus, 1917-1967. Vol. I

Index » Reference books  » Repressed Orthodox clergymen and priests of Belarus, 1917-1967. Vol. I  » Том I  » ІНАКЕНЦІЙ (КЛАДЗЕЦКІ) 

ІНАКЕНЦІЙ (КЛАДЗЕЦКІ)

[Іван Мікалаевіч; 1.9.1893, Смаленская губ. — 1937, турма НКВД], епіскап. Скончыў Віцебскую гімназію і два курсы медыцынскага ін-та. У Свята-Троіцкім манастыры Смаленска пастрыжаны ў манашаскі сан. У 1920—27 настаяцель могілкавай царквы ў Рослаўлі Смаленскай губ. 14.6.1931 у маскоўскім храме ў Красным Сяле хіратанісаны ў епіскапа Белгародскага, вікарыя Курскай епархіі. З 11.9.1931 да 30.12.1931 кіраваў Сызранскай епархіяй. Са снеж. 1931 да 22.11.1933 і з  1934 да 6.9.1935 — епіскап Кашырскі, вікарый Маскоўскай епархіі. Арыштаваны ў 1935. Асуджаны да ВМП. Расстраляны.

Кр.: Афіцыйны сайт Віцебскай епархіі.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"