Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.  » Том I  » ІНАКЕНЦІЙ (КЛАДЗЕЦКІ) 

ІНАКЕНЦІЙ (КЛАДЗЕЦКІ)

[Іван Мікалаевіч; 1.9.1893, Смаленская губ. — 1937, турма НКВД], епіскап. Скончыў Віцебскую гімназію і два курсы медыцынскага ін-та. У Свята-Троіцкім манастыры Смаленска пастрыжаны ў манашаскі сан. У 1920—27 настаяцель могілкавай царквы ў Рослаўлі Смаленскай губ. 14.6.1931 у маскоўскім храме ў Красным Сяле хіратанісаны ў епіскапа Белгародскага, вікарыя Курскай епархіі. З 11.9.1931 да 30.12.1931 кіраваў Сызранскай епархіяй. Са снеж. 1931 да 22.11.1933 і з  1934 да 6.9.1935 — епіскап Кашырскі, вікарый Маскоўскай епархіі. Арыштаваны ў 1935. Асуджаны да ВМП. Расстраляны.

Кр.: Афіцыйны сайт Віцебскай епархіі.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".