Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Repressed Orthodox clergymen and priests of Belarus, 1917-1967. Vol. I

Index » Reference books  » Repressed Orthodox clergymen and priests of Belarus, 1917-1967. Vol. I  » Том I  » ІАСАФАТАЎ (ИОСАФАТОВ) Ігнацій Іванавіч 

ІАСАФАТАЎ (ИОСАФАТОВ) Ігнацій Іванавіч

[1882, в. Чысці Барысаўскага пав. Мінскай губ., цяпер Докшыцкі р-н Віцебскай вобл. — ?]. Беларус. З сялянскай сям’і. Скончыў духоўную семінарыю (?). У 1910-я г. настаўнічаў у царкоўна-прыходскіх школах Віцебскага пав. У 1920-я г. настаяцель Мікалаеўскай царквы ў Віцебску. Быў жанаты, меў дзіця. Арыштаваны 30.8.1929 у Віцебску па адрасе: Казарынскі зав., д. 8. Асуджаны 20.11.1929 са святарамі Полацка-Віцебскай епархіі Панцеляіманам Пучыкавым, Сергіем Самсанёнкам і інш. асобай нарадай пры АДПУ за «антысавецкую агітацыю» дa 3 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 4.6.1992 пракуратурай Віцебскай вобл. Асабовая справа І. захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.

Кр.: Памятная книжка Витебской губернии; НАРБ, ІКБР.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"