Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.  » Том I  » ІАСАФАТАЎ (ИОСАФАТОВ) Ігнацій Іванавіч 

ІАСАФАТАЎ (ИОСАФАТОВ) Ігнацій Іванавіч

[1882, в. Чысці Барысаўскага пав. Мінскай губ., цяпер Докшыцкі р-н Віцебскай вобл. — ?]. Беларус. З сялянскай сям’і. Скончыў духоўную семінарыю (?). У 1910-я г. настаўнічаў у царкоўна-прыходскіх школах Віцебскага пав. У 1920-я г. настаяцель Мікалаеўскай царквы ў Віцебску. Быў жанаты, меў дзіця. Арыштаваны 30.8.1929 у Віцебску па адрасе: Казарынскі зав., д. 8. Асуджаны 20.11.1929 са святарамі Полацка-Віцебскай епархіі Панцеляіманам Пучыкавым, Сергіем Самсанёнкам і інш. асобай нарадай пры АДПУ за «антысавецкую агітацыю» дa 3 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 4.6.1992 пракуратурай Віцебскай вобл. Асабовая справа І. захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.

Кр.: Памятная книжка Витебской губернии; НАРБ, ІКБР.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".