Index » Reference books » Repressed Orthodox clergymen and priests of Belarus, 1917-1967. Vol. I » Том I » ІААСАФ (БАГАВЕНКА)
[1873 ці 1874, в. Куратнікі Віцебскага пав., цяпер Віцебскай вобл. — ?], іераманах. Беларус. З сялянскай сям’і. Пастрыжаны ў манашаскі сан (1893). Арыштаваны 5.2.1930 у с. Малое Полпіна Бежыцкага р-на Бранскай акругі. Падчас следства знаходзіўся ў Бранскай турме АДПУ. Абвінавачваўся як «актыўны член манархічнай контррэвалюцыйнай арганізацыі», якой кіраваў былы ігумен Плашчанскага манастыра Нікадзім (Спірыдонаў). Па дадзеных следства «арганізацыя» налічвала 95 чалавек. Далейшы лёс невядомы.
Кр.: http://kuz1.pstbi.ccas.ru.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.