Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.  » Том I  » ІААСАФ (БАГАВЕНКА) 

ІААСАФ (БАГАВЕНКА)

[1873 ці 1874, в. Куратнікі Віцебскага пав., цяпер Віцебскай вобл. — ?], іераманах. Беларус. З сялянскай сям’і. Пастрыжаны ў манашаскі сан (1893). Арыштаваны 5.2.1930 у с. Малое Полпіна Бежыцкага р-на Бранскай акругі. Падчас следства знаходзіўся ў Бранскай турме АДПУ. Абвінавачваўся як «актыўны член манархічнай контррэвалюцыйнай арганізацыі», якой кіраваў былы ігумен Плашчанскага манастыра Нікадзім (Спірыдонаў). Па дадзеных следства «арганізацыя» налічвала 95 чалавек. Далейшы лёс невядомы.

Кр.: http://kuz1.pstbi.ccas.ru.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".