Index » Reference books » Repressed Orthodox clergymen and priests of Belarus, 1917-1967. Vol. I » Том I » ІААН (МАІСЕЕЎ)
[Іван Маісеевіч; 1871, в. Хацечына Гарадоцкага пав. Віцебскай губ., цяпер тэрыторыя Гарадоцкага р-на Віцебскай вобл. (вёска не існуе) — 21.3.1938, НКВД], архімандрыт. Беларус. Скончыў духоўную семінарыю. Арыштаваны 24.1.1938. Асуджаны 14.2.1938 паводле пастановы калегіі НКВД за «антысавецкую агітацыю» дa ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны 18.10.1989 пракуратурай Віцебскай вобл. Асабовая справа М. з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
Кр.: НАРБ, ІКБР.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.