Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.  » Том I  » ІААН (МАІСЕЕЎ) 

ІААН (МАІСЕЕЎ)

[Іван Маісеевіч; 1871, в. Хацечына Гарадоцкага пав. Віцебскай губ., цяпер тэрыторыя Гарадоцкага р-на Віцебскай вобл. (вёска не існуе) — 21.3.1938, НКВД], архімандрыт. Беларус. Скончыў духоўную семінарыю. Арыштаваны 24.1.1938. Асуджаны 14.2.1938 паводле пастановы калегіі НКВД за «антысавецкую агітацыю» дa ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны 18.10.1989 пракуратурай Віцебскай вобл. Асабовая справа М. з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.

Кр.: НАРБ, ІКБР.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".