Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Repressed Orthodox clergymen and priests of Belarus, 1917-1967. Vol. I

Index » Reference books  » Repressed Orthodox clergymen and priests of Belarus, 1917-1967. Vol. I  » Том I  » ЗЯНЬКОВІЧ (ЗЕНЬКОВИЧ) Анатолій Паўлавіч 

ЗЯНЬКОВІЧ (ЗЕНЬКОВИЧ) Анатолій Паўлавіч

[1876, в. Раманава Горацкага пав. Магілёўскай губ., з 1918 пас. Леніна Горацкага р-на Магілёўскай вобл. — 30.9.1937, Орша (ці Віцебск), турма НКВД]. Беларус. З сялянскай сям’і. Скончыў духоўную семінарыю, рукапаложаны ў іерэя. У 1930-я г. настаяцель Петра-Паўлаўскай царквы ў мяст. Абольцы Аршанскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Талачынскі р-н Віцебскай вобл. Арыштаваны 5.8.1937. Асуджаны 15.9.1937 з шэрагам святароў Полацка-Віцебскай епархіі тройкай НКВД за «антысавецкую агітацыю» дa ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны 19.4.1989 пракуратурай Віцебскай вобл. Групавая справа З. і інш. захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.

Кр.: БНДЦЭД.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"