Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967. » Том I » ЗЯНЬКОВІЧ (ЗЕНЬКОВИЧ) Анатолій Паўлавіч
[1876, в. Раманава Горацкага пав. Магілёўскай губ., з 1918 пас. Леніна Горацкага р-на Магілёўскай вобл. — 30.9.1937, Орша (ці Віцебск), турма НКВД]. Беларус. З сялянскай сям’і. Скончыў духоўную семінарыю, рукапаложаны ў іерэя. У 1930-я г. настаяцель Петра-Паўлаўскай царквы ў мяст. Абольцы Аршанскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Талачынскі р-н Віцебскай вобл. Арыштаваны 5.8.1937. Асуджаны 15.9.1937 з шэрагам святароў Полацка-Віцебскай епархіі тройкай НКВД за «антысавецкую агітацыю» дa ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны 19.4.1989 пракуратурай Віцебскай вобл. Групавая справа З. і інш. захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
Кр.: БНДЦЭД.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.