Index » Reference books » Repressed Orthodox clergymen and priests of Belarus, 1917-1967. Vol. I » Том I » ЗУБАР (ЗУБАРЬ) Максім Сільвестравіч
[1881, в. Стрэлка, цяпер тэрыторыя Полацкага р-на Віцебскай вобл. (вёска не існуе) — ?], царкоўнаслужыцель. Беларус. З сялянскай сям’і. У 1920-я г. служыў у Спаса-Праабражэнскай царкве ў мяст. Асвея Дрысенскага пав. Віцебскай губ., цяпер Верхнядзвінскі р-н Віцебскай вобл. Арыштаваны 1.9.1932. Асуджаны 8.1.1933 асобай нарадай пры АДПУ за «групавую антысавецкую контррэвалюцыйную дзейнасць» дa 3 гадоў высылкі ў Паўночны край. Далейшы лёс невядомы. Сям’я З. таксама выслана. Рэабілітаваны 22.6.1989 пракуратурай Віцебскай вобл. Асабовая справа З. № 15166-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
Кр.: НАРБ, ІКБР.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.