Index » Reference books » Repressed Orthodox clergymen and priests of Belarus, 1917-1967. Vol. I » Том I » ЗАЛІЎСКІ (ЗАЛИВСКИЙ) Сцяфан
[1897, в. Сцемкі Курляндскай губ. — 1978], протаіерэй, сын вядомага ў Латгаліі святара Нікана Заліўскага* . Пасля сканчэння СШ працаваў пісарам, настаўнікам, бухгалтарам. Скончыў Віцебскую духоўную семінарыю (1918). З 1924 служыў у Скрудалінскай, потым Руіенскай цэрквах (Латвія), выкладаў Закон Божы ў царкоўна-прыходскіх школах. Асуджаны ў 1941 за «антысавецкую дзейнасць» да 10 гадоў ППК. Этапаваны ў Паўночна-Уральскі канцлагер НКВД. Пасля вызвалення 16.3.1949, высланы ў Краснаярскі край. Канчаткова вызвалены ў ліст. 1956. Служыў у г. Цэсіс (Латвія), дзе і памёр.
Кр.: Памятная книжка Витебской губернии; Афіцыйны сайт Віцебскай епархіі.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.