Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.  » Том I  » ЗАЛІЎСКІ (ЗАЛИВСКИЙ) Сцяфан 

ЗАЛІЎСКІ (ЗАЛИВСКИЙ) Сцяфан

[1897, в. Сцемкі Курляндскай губ. — 1978], протаіерэй, сын вядомага ў Латгаліі святара Нікана Заліўскага*  . Пасля сканчэння СШ працаваў пісарам, настаўнікам, бухгалтарам. Скончыў Віцебскую духоўную семінарыю (1918). З 1924 служыў у Скрудалінскай, потым Руіенскай цэрквах (Латвія), выкладаў Закон Божы ў царкоўна-прыходскіх школах. Асуджаны ў 1941 за «антысавецкую дзейнасць» да 10 гадоў ППК. Этапаваны ў Паўночна-Уральскі канцлагер НКВД. Пасля вызвалення 16.3.1949, высланы ў Краснаярскі край. Канчаткова вызвалены ў ліст. 1956. Служыў у г. Цэсіс (Латвія), дзе і памёр.

Кр.: Памятная книжка Витебской губернии; Афіцыйны сайт Віцебскай епархіі.


* З 1914 настаяцель храма ў мяст. Прыдруйск Дрысенскага пав. Віцебскай губ., цяпер Латвія.

 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".