Index » Reference books » Repressed Orthodox clergymen and priests of Belarus, 1917-1967. Vol. I » Том I » ЗАГАРОЎСКІ (ЗАГОРОВСКИЙ) Фёдар
[1880, в. Сухавічы Рэчыцкага пав. Мінскай губ., цяпер тэрыторыя Калінкавіцкага р-на Гомельскай вобл. (вёска не існуе) — ?]. Беларус. Сын Дарамідонта Загароўскага* . Да арышту настаяцель Успенскай царквы ў мяст. Гайна Барысаўскага пав. Мінскай губ., цяпер Лагойскі р-н Мінскай вобл. Быў жанаты, меў трое дзяцей. Арыштаваны 18.4.1932. Праходзіў па адной справе з актыўнымі прыхаджанамі Васілём Цімафеевічам Лукшыцам (н. ў 1886) і Фёдарам Васілевічам Лукшыцам (1905). Асуджаны 19.6.1932 асобай нарадай пры АДПУ за «антысавецкую агітацыю» дa 5 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 12.12.1989 пракуратурай Мінскай вобл. Групавая справа З. і інш. № 29421-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Кр.: Памятная книжка Минской губернии; Памятная книжка Минской епархии; БНДЦЭД.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.