Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.  » Том I  » ЗАГАРОЎСКІ (ЗАГОРОВСКИЙ) Фёдар 

ЗАГАРОЎСКІ (ЗАГОРОВСКИЙ) Фёдар

[1880, в.  Сухавічы Рэчыцкага пав. Мінскай губ., цяпер тэрыторыя Калінкавіцкага р-на Гомельскай вобл. (вёска не існуе) — ?]. Беларус. Сын Дарамідонта Загароўскага*  . Да арышту настаяцель Успенскай царквы ў мяст. Гайна Барысаўскага пав. Мінскай губ., цяпер Лагойскі р-н Мінскай вобл. Быў жанаты, меў трое дзяцей. Арыштаваны 18.4.1932. Праходзіў па адной справе з актыўнымі прыхаджанамі Васілём Цімафеевічам Лукшыцам (н. ў 1886) і Фёдарам Васілевічам Лукшыцам (1905). Асуджаны 19.6.1932 асобай нарадай пры АДПУ за «антысавецкую агітацыю» дa 5 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 12.12.1989 пракуратурай Мінскай вобл. Групавая справа З. і інш. № 29421-с захоўваецца ў  архіве КДБ Беларусі.

Кр.: Памятная книжка Минской губернии; Памятная книжка Минской епархии; БНДЦЭД.


* Настаяцель Іаана-Багаслоўскай царквы в. Сухавічы.

 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".